БРУСЭЛЬ. Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу на нарадзе ў пятніцу прынялі рашэньне накіраваць высокую дэлегацыю на Блізкі Ўсход на наступным тыдні з мэтай забесьпячэньня ўмоваў дзеля мірнага ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту.
Місія наведае Іран, Сырыю, Эгіпет, Ярдан і Савудаўскую Арабію.
Пра гэта паведаміў прэм”ер-міністар Бельгіі Гі Вэрхоўстад. Місію ачоліць міністар замежных справаў Бельгіі Луі Мішэль.
У горадзе Рамалах на Заходнім беразе Ярдану ўчора адбылася сустрэча міністра замежных справаў Турцыі Ісмаіла Джэма зь кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Ясэрам Арафатам.
Джэм перадаў Арафату ліст прэм”ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, у якім кіраўнік ізраільскага ўраду гаворыць пра намер аднавіць мірныя перамовы з палестынцамі, але пры ўмове, што будзе захоўвацца спыненьне вагню.