ПРАГА. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявілі, што іхныя краіны гатовыя ўзяць чынны ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі Злучаных Штатаў. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар заявіў пра такую патрымку ўчора. Чакаецца, што заўтра, у часе надзвычайнай сустрэчы лідараў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі, удзельнікі сустрэчы таксама выкажуць салідарнасьць з Вашынгтонам.