[ 20:25 ]  Прэзыдэнты Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікалі да як найхутчэйшага пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу

ТАЛІН. Прэзыдэнты Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікалі сёньня да як найхутчэйшага пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу. На сёньняшняй сустрэчы пяці прэзыдэнтаў у Таліне абмяркоўваліся таксама трагічныя падзеі мінулага тыдня ў Злучаных Штатах. Тры балтыйскія краіны таксама спадзяюцца ў найхутчэйшым часе ўступіць у НАТО. Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга заявіла, што пашырэньне НАТО мусіць быць прыярытэтам ва ўсё больш непрадказальным сьвеце.