[ 18:32 ]  У Чачні зьбіты расейскі гэлікоптар. Сярод загіблых -- гэнэрал Пазьнякоў

МАСКВА. Сёньня ў Чачні зьбіты расейскі гэлікоптар. У выніку загінулі дзевяць чалавек, сярод якіх – намесьнік начальніка галоўнай апэратыўнай управы Гэнштабу гэнэрал Анатолій Пазьнякоў. Паводле прадстаўніка паўстанцаў Маўладзі Ўдугава яшчэ 10 расейскіх вайскоўцаў загінулі ў часе атакі жаўнера-самагубцы на адзін з ваенных аб’ектаў каля Грознага. Тым часам прадстаўнік прэзыдэнта Чачні Аслана Масхадава паведаміў, што чачэнскія аддзелы ўзялі пад кантроль места Гудэрмэс. Расейскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што сытуацыя знаходзіцца пад іхным кантролем.