[ 06:05 ]  Ізраіль выключае магчымасьць перамоваў з Арафатам

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль выключае магчымасьць неадкладнага правядзеньня перамоваў аб спыненьні агню з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам. Учора ізраільская тэлевізія паведаміла, што заплянаваная на сёньня сустрэча Арафата зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам не адбудзецца. Прадстаўнік прэм’ер-міністра Арыэля Шарона заявіў, што «Арафат не зрабіў нічога, каб гэтая сустрэча магла адбыцца». Тым часам на працягу апошніх сутак сутычкі паміж Ізраілем і палестынцамі працягваліся.