[ 19:11 ]  У Гамбургу затрыманы падазраваны ў тэрарыстычных актах у Нью-Ёрку і Вашынгтоне

ГАМБУРГ. Сёньня працягваюцца пошукі асобаў, зьвязаных з тэрарыстычнымі актамі ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне. У Гамбургу паліцыя затрымала аднаго чалавека, які цяпер знаходзіцца пад сьледствам. Кіраўніцтва дзяржаўнай паліцыі адмовіліся паведаміць падрабязнасьці, а таксама назваць нацыянальнасьць затрыманага. Паводле следства, два чалавекі, якіх падазраюць ва ўдзеле ў нападах, жылі ў Гамбургу і былі зарэгістраваныя як грамадзяне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Паводле паведамленьняў са Злучаных Штатаў, гэтыя двое былі пілётамі. Адзін зь іх накіраваў самалёт на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар, а іншы – на будынак Пэнтагону ў Вашынгтоне. Тым часам, міністар юстыцыі Злучаных Штатаў і генэральны пракурор Джон Эшкрофт паведаміў, што пілёты-тэрарысты прайшлі лётную школу ў ЗША.