[ 19:53 ]  Расея ўшануе памяць ахвяраў нападу на Нью-Ёрк і Вашынгтон хвілінай маўчаньня

МАСКВА. Прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Уладзімір Пуцін падчас тэлефрннай размовы сёньня пагадзіліся, што неабходна ўзмацніць барацьбу з тэрарызмам пасьля ўчорашніх нападаў на ЗША. Буш падзякаваў Пуціну за ягоную імгненную рэакцыю на трагедыю і выказаную сымпатыю да амэрыканскага народу. Раней сёньня Пуцін падпісаў дэкрэт з заклікам да нацыі ўшанаваць мінутай маўчаньня памяць пра ахвяры ўчорашніх нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Хвіліна маўчаньня адбудзецца заўтра апоўдні па маскоўскім часе.