[ 18:45 ]  Джордж Буш: Учорашнія атакі на ЗША – “больш, чым акты тэрору, яны былі актамі вайны”

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш у часе выступу ля Белага Дому пасьля нарады зь кіраўніцтвам нацыянальнай бясьпекі заявіў, што тэрарыстычныя атакі на ЗША, у выніку якіх загінулі тысячы людзей, былі “больш, чым актамі тэрору, яны былі актамі вайны”.