[ 23:15 ]  Ізраіль і палестынцы хаваюць забітых

ЕРУСАЛІМ. Тысячы палестынцаў удзельнічалі сёньня ў пахаваньні двух палестынскіх актывістаў, што загінулі ўчора ў выніку ізраільскай ракетнай атакі. У Ізраілі сёньня адбывалася пахаваньне вайскоўца, забітага ўчора палестынцамі на знак помсты за ракетны напад. Тым часам палестынскае кіраўніцтва заявіла, што паведамленьне пра сустрэчу на наступным тыдні палестынскага лідэра Арафата і міністра замежных справаў Ізраілю Шарона, было заўчасным.