БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан станоўча ацаніў рашэньне македонскага парлямэнту ўхваліць мірны плян. Робэртсан сказаў, што гэты крок парлямэнту наблізіў Македонію да Эўропы, і дадаў, што цяпер настала чарга альбанскіх паўстанцаў працягнуць здачу зброі. Старшыня Эўрапарлямэнту Ніколь Фантэн назвала пастанову парлямэнту «важным крокам да аднаўленьня міру». На наступным тыдні яна плянуе выступіьц перад парлямэнтам і сустрэцца з македонскімі кіраўнікамі. Альбанскія паўстанцы з Нацыянальна-Вызвольнай Арміі віталі ўхваленьне парлямэнтам канстытуцыйных рэформаў і заявілі, што яны гатовыя здаваць зброю ў адпаведнасьці з другім этапам пляну раззбраеньня.