ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ягоная адміністрацыя гатовая ўкласьці вялікія сродкі ў дасьледаваньні дзеля павелічэньня амэрыканскай вайсковай моцы.
Выступаючы перад групай ветэранаў у Сан-Антоніо, Тэксас, Буш паведаміў, што прапанаваны ім Кангрэсу бюджэт утрымлівае самыя вялікія ўкладаньні на абарону з часоў прэзыдэнцтва Рональда Рэйгана ў 1980-х гадох. Буш заявіў, што для яго непрыймальна, каб амэрыканцы сталіся безабароннымі.