Белград. Лідэры партыяў сэрбскай кіруючай кааліцыі маюць сёньня ўвечары нараду і абмеркаваць канфліктную сытуацыю, што ўзьнікла паміж імі.
Нараду склікаў югаслаўскі прэзыдэнт Воіслаў Каштуніца, партыя якога вінаваціць сваіх кааліцыйных партнэраў у повязі з арганізаванай злачыннасьцю. Партыя Каштуніцы пагражае пакінуць урадавую кааліцыю.
Прэм”ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч і шэраг міністраў ягонага кабінэту адвяргаюць гэтыя абвінавачаньні.
Віцэ-прэм”ер Сэрбіі Нябойша Човіч заявіў, што нарада мае дапамагчы кааліцыі разьвязаць спрэчныя пытаньні і пераадолець цяперашні крызыс.