АКСАНУ НОВІКАВУ ЗНОЎ АБВІНАВАЧВАЮЦЬ У ПАКЛЁПЕ НА ПРЭЗЫДЭНТА

Любоў Лунёва, Менск

5 красавіка Аксану затрымалі на чыгуначным вакзале падчас распаўсюду ўлётак. Менавіта за такія ўлёткі Аксану Новікаву пакаралі летась на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня. Да маладой маці ўжылі амністыю.

Цяпер паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу яе могуць пакараць пазбаўленьнем волі тэрмінам да 5 гадоў.