КГБ прымушала даваць паказаньні супраць свайго бацькі 17-гадовую Кацярыну Леванеўскую. Пасьля заканчэньня ператрусу яе забралі ў абласную ўправу КГБ. У кватэры канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка.
Паводле самай апошняй інфармацыі, дачку Валерыя Леванеўскага Кацярыну пасьля допыту ў КГБ адпусьцяць сёньня дахаты. Старэйшы сын, Зьміцер Леванеўскі, якому 20 гадоў, таксама знаходзіцца цяпер у КГБ. Сярэдні сын Леванеўскага, Уладзімер, па-ранейшаму адбывае 13 сутак арышту ў міліцэйскім ізалятары за арганізацыю несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў.
Гл. таксама
ПЕРАТРУС У КВАТЭРЫ КІРАЎНІКА СТРАЙКАМУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ