Паводле Amnesty International гэтая рэзалюцыя, разам зь нядаўнім рашэньнем камісіі ААН у правах чалавека, узмацняе крытыку міжнароднай супольнасьці на адрас беларускіх уладаў за адмову правесьці аб’ектыўнае і поўнае расьсьледаваньне справаў зьніклых.
Праваабарончая арганізацыя лічыць, што расьсьледаваньне гэтых справаў мусіць працягвацца да таго часу, пакуль лёсы зьніклых ня будуць высьветленыя канчаткова, а асобы, датычныя да іх выкраданьня, ня будуць прыцягнутыя да судовай адказнасьці.
Гл. таксама
ПАРЛЯМЭНЦКАЯ АСАМБЛЕЯ РАДЫ ЭЎРОПЫ ЗАПАТРАБАВАЛА АДСТАЎКІ ГЕНПРАКУРОРА БЕЛАРУСІ ВІКТАРА ШЭЙМАНА