ЯКУБ ЛАПАТКА: “ФІНСКІЯ НАСТАЎНІКІ САМІ ВЫБІРАЮЦЬ, ЧАМУ І ЯК ВУЧЫЦЬ ДЗЯЦЕЙ”

Валянціна Аксак, Менск

(Лапатка: ) “Што сказаць, што яна найлепшая ў сьвеце, Бог яе ведае… Прынамсі, магу параўнаць толькі з савецкай сыстэмай, то за яе безумоўна лепшая… Тут спачатку ў малодшых клясах зь першае па шостую самі настаўнікі стараюцца зрабіць калектыў вучняў. Дысцыпліна ў клясе падтрымліваецца з аднаго боку на самасьвядомасьці вучняў, а з другога — на велізарным аўтарытэце настаўніка. І настаўнік больш вольны ў сваёй творчасьці, чым у нас.

У нас жа было як? Праграма ад — да. Калі на палову літары не дайшоў да канца праграмы, а замяніў гэтую палову, цябе будуць пускаць мордай аб сьценку сотні разоў. Я гэта сам па сабе добра ведаю, таму што ўвесь час мяняў праграму. Тут даюцца толькі агульныя абрысы, што павінны ведаць дзеці. А вось як яны гэтага дасягнуць, як ім гэта ўдасца, якім чынам, якія прадметы будуць прыярытэтамі — гэта ўжо выбірае сама школа. А яшчэ тут у школах уважліва сочаць за рэлігійнымі схільнасьцямі вучняў. Да прыкладу, наша Даша, паколькі мы праваслаўныя, яна вывучае праваслаўную рэлігію ў школе, а мусульмане асобна вучацца. Нават пры харчаваньні дзяцей у школе дапільноўваюць, каб крый Божа, не накарміць сьвінінай араба, а ялавічынай індуса…”

Гл. таксама ФІНСКАЯ СЫСТЭМА АДУКАЦЫІ – НАЙЛЕПШАЯ Ў СЬВЕЦЕ