“ВЯРНУЦЬ НА БТ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!”

Ул. інф.

“Кіраўніцтва беларускага тэлебачаньня павінна ведаць волю і жаданьне беларускага народу атрымоўваць інфармацыю на дзяржаўнай беларускай мове, на мове Купалы і Коласа, на мове нашых прашчураў і мове лепшых прадстаўнікоў нашай інтэлігенцыі, на мове нацыянальнай моладзі”, – пішуць тэбээмаўцы ў сваім звароце да новага кіраўніка БТ.

Таварыства беларускай мовы таксама заклікае грамадзянаў краіны падтрымаць гэты зварот сваімі подпісамі, якія просяць дасылаць непасрэдна на адрас БТ:

Белтэлерадыёкампанія
вул. Макаёнка, 9,
Менск, 220807
Рэспубліка Беларусь