МЫТНІКАЎ БУДУЦЬ КАРАЦЬ ЗА НЕАБГРУНТАВАНУЮ КАНФІСКАЦЫЮ ТАВАРАЎ

Юры Дракахруст, Прага

Гэткія заявы неаднаразова рабіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Блахін, скаргі выказвалі і чыноўнікі мытных службаў Расеі. Паводле гэтых асобаў кошт неабгрунтаванага сканфіскаваных тавараў складае некалькі дзесяткаў мільёнаў даляраў штогод.

З прычыны рызыкі страціць і груз, і транспартны сродак фірмы імкнуцца абмінуць Беларусь – транзыт праз краіну ў параўнаньні з ранейшымі гадамі зьменьшыўся на траціну.

На строгасьці беларускай мытні скардзіліся таксама нямецкія і польскія прадстаўнікі.

Беларускі бок адхіліў гэтыя абвінавачваньні. Але як паведамляе агенцтва Інтэрфакс цяпер мытны камітэт выказаў занепакоенасьць практыкай неабгрунтаваных канфіскацыяў.

У якасьці парушальнікаў былі названыя Берасьцейская, Гарадзенская рэгіянальная і Варшаўская мытні. Паводле старшыні мытнага камітэту Беларусі Аляксандра Шпілеўскага да кіраўнікоў Берасьцейскай мытні за гэтыя парушэньні ўжытыя дысцыплінарныя меры.