“БНР – БОГ, НАРОД, РАДЗІМА”

Ул. інф.

***

БНР –
Бог, Народ, Радзіма.
БНР –
Быць Надзеі Ранішняй!
У змаганцаў перад вачыма
Беларушчыны сэрца параненае.

Разгараецца на суравеях стагодзьдзяў
Бел-Чырвона-Белае полымя,
Кладкі палячы здрадлівай згодзе.
Вернасьць і непахіснасьць супольныя.

Рве свабода варожыя сковы,
Прэчыць крылы зграяў абскублыя.
Санцавеецца воблік вясновы
Беларускай Народнай Рэспублікі!

Рыгор Барадулін