БЕЛАРУСКІЯ ПАЛІТЫКІ ПА-РОЗНАМУ АЦАНІЛІ ПЕРААБРАНЬНЕ ПУЦІНА

Ул. інф.

На думку кіраўніка Партыі камуністаў Беларусі Сяргея Калякіна “беларускаму кіраўніцтву цяпер ня варта разьлічваць на бяздумнае аказаньне Расеяй бязвыплатнай дапамогі".

У сваю чаргу старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што саюзныя працэсы ў хуткім часе павінны актывізавацца. Прыярытэтнымі кірункамі, лічыць лідэр ЛДП, стануць умацаваньне эканамічных сувязей і ваеннае будаўніцтва.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук прагназуе, што Пуцін разам са сваёй новай камандай будзе праводзіць больш жорсткія і прагматычныя федэральныя рэформы, і таму “заігрываньне”, якое было ў пачатку першага тэрміну ягонага праўленьня, спробы “аддзяліць мух ад катлет” і пачаць рэальную эканамічную інтэграцыю зь Беларусьсю рабіцца ўжо не будуць. Так лічыць намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

На думку старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Міколы Статкевіча Расея будзе ня толькі імкнуцца да камандных вяршыняў у беларускай эканоміцы, але і да палітычнай інкарпарацыі Беларусі.