МАЦІ ПРЫЗЫЎНІКОЎ ЗАКЛІКАЮЦЬ СТВАРЫЦЬ РУХ ДЗЕЛЯ АБАРОНЫ САЛДАТАЎ АД ГВАЛТУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Аўтары звароту да грамадзянаў Беларусі спасылаюцца ў тым ліку на нядаўні факт гібелі ў адной з вайсковых частак адразу трох салдатаў. У Міністэрстве абароны Беларусі заяўляюць, што гэта быў няшчасны выпадак, а зусім не забойства ваеннаслужачых.

Усяго ў 2003 годзе ў беларускім войску загінулі 47 вайскоўцаў. Кіраўніцтва Міністэрства абароны сьцьвярджае, што паводле ўсіх гэтых выпадкаў праведзеная дасканалая праверка, адказныя пакараныя. Актывісты руху салдацкіх маці лічаць, што зробленых захадаў недастаткова.