ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 10 ЛЮТАГА

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“Старшыня калгасу “Чырвоны партызан” Слабодзкага сельсовета Кавалёў зьдзекуецца над коньмі. У рэлігійнае сьвята (каляды) Кавалёў замест мабілізацыі калгасьнікаў на падрыхтоўку да вясеньня-пасеўнай кампаніі, заняўся сьвяткаваньнем. Кавалёў, узяўшы жарабка, які каштуе калгасу 6 тысяч рублёў, паехаў у госьці да знаёмых і п’яным едучы назад перагнаў яго. У выніку чаго конь на заўтра закульгаў і выбыў са строя… Кулацкія наезднікі застаюцца ў калгасе непакаранымі, надалей працягваюць свае шкодныя справы, каб зьнішчыць каня і гэтым сарваць падрыхтоўку моцнай цягі к вясьне”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“Больш за сто ўдзельнікаў выйшлі на старт чарговага гарадзкога лёгкаатлетычнага прабегу. У залежнасьці ад узросту і падрыхтаванасьці яны спаборнічалі на трох дыстанцыях. Найбольш юнаму ўдзельніку — Максіму Мірнаму, які стартаваў разам са сваім бацькам, сьлесарам маторнага заводу Мікалаем Мікалаевічам, ідзе сёмы год, найбольш сталаму — А.Ф.Гогалеву, ваеннаму кіраўніку сярэдняй школы №120 — за шэсьцьдзесят. Пераможцы атрымалі прызы і граматы. Узнагароды іншым удзельнікам — добры настрой і значны зарад бадзёрасьці”.

“Бабруйскае жыцьцё”, 1994 год:

“Бясколерных назваў, ніяк не зьвязаных з гісторыяй нашага старажытнага Бабруйску, нават па самых прыблізных прыкідках, налічваецца ня менш паўсотні. І калі мы ўжо крануліся лічбаў, то, думаю, цікава будзе ведаць, што з 400 вуліц і завулкаў гораду 130 носяць імёны людзей, зь якіх толькі 27 зьвязаны зь Беларусьсю і Бабруйскам. Астатнія, як гаворыцца, прыплылі з усяго сьвету. У выніку падобных адносін да гарадзкіх назваў наш старажытны Бабруйск страціў сваю тапанімічную індывідуальнасьць, непаўторнасьць і калярыт”.