КАЛЯНДАР СВАБОДЫ

РСЭ/РС

28 студзеня 1577 году Магілёў атрымаў магдэбурскае права.

А праз два дзясяткі гадоў, 28 студзеня 1596 году пакінуў гэты сьвет Фрэнсыс Дрэйк, ангельскі мараходзец. Сучасьнікі называлі яго “жалезным піратам“. Дрэйк служыў у буйной кампаніі, частка акцыяў якой належала ангельскай каралеве Лізавеце І. Каралева забірала сабе большую частку пірацкае здабычы. Адначасова Дрэйк першы з ангельцаў зрабіў кругасьветнае падарожжа, адкрыў новыя марскія шляхі, якія раней былі вядомыя толькі гішпанцам і партугальцам. Якраз на іх і рабілі піраты Дрэйка свае напады. Цікава, што менавіта ад Дрэйка пайшоў вайсковы рытуал аддаваньня чэсьці. Аднойчы на прыёме каралевы ён прыкрыў рукой вочы, нібыта ўражаны прыгажосьцю Лізаветы…

28 студзеня 1892 году ў вёсцы Парэчча пад Пухавічамі была заснаваная гута.

28 студзеня 1986 году ў небе над Флорыдай выбухнуў шматразовы касьмічны карабель “Чэленджэр”. Перад тым гэты карабель зрабіў некалькі пасьпяховых рэйсаў. У апошнім палёце разам зь ім загінула сямёра касманаўтаў.

28 студзеня 1994 году Вяpхоўны Савет Белаpyсі абpаў сваім стаpшынём Мечыслава Гpыба. Сёньня экс-сьпікер парлямэнту краіны – адзін зь лідэраў дэмакратычнай апазацыі.

28 студзеня 1998 году быў вынесены абвінаваўчы прысуд журналістам расейскай тэлекампаніі ОРТ Шарамету і Завадзкаму за тое, што яны нібыта парушылі беларуска-літоўскую мяжу. Шарамет атрымаў 2 гады, а Завадзкі – паўтара году ўмоўна. У сьледчым ізалятары яны сядзелі ў Горадні.

Цяпер – пра пямятныя даты нараджэньня вядомых людзей.

28 студзеня 1887 году нарадзіўся славуты амэрыканскі піяніст Артур Рубінштэйн, які паходзіў з нашых краёў. Пражыў Рубінштэйн 95 гадоў, пацьвярджаючы пашыранае меркаваньне пра доўгажыхарства музыкаў, якія выступаюць з сымфанічным аркестрам.

28 студзеня ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускі палітык Язэп Мамонька, народны артыст Беларусі Павал Кармунін, які толькі ў Купалаўскім тэатры сыграў больш за 200 роляў, гістарычны раманіст Леанід Дайнека і кінарэжысэр Міхаіл Пташук.