ПІНСКІЯ КАМУНІСТЫ ПРАТЭСТУЮЦЬ СУПРАЦЬ ГАЛЕЧЫ

Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

На пікет прыйшло прыблізна 20 чалавек, якія выказалі нэгатыўнае стаўленьне да эканамічнай сытуацыі ў Беларусі. У прыватнасьці, пінскія камуністы скрытыкавалі чарговае падвышэньне коштаў на камунальныя паслугі й захады ўладаў у барацьбе зь беспрацоўем.

Пікетоўцы былі абураныя ўчорашняй заявай Аляксандра Лукашэнкі, якая тычыцца неабходнасьці падвысіць заробак дзяржаўным чыноўнікам. Паводле словаў удзельнікаў акцыі, у першую чаргу фінансавай дапамогі патрабуюць рабочыя ды сяляне, што апынуліся ў галечы.

Пінскія ўлады дазволілі правесьці пікет з умовай, што ён адбудзецца толькі на аддаленай ад цэнтру гораду пляцоўцы. Пікет стаўся першай палітычнай акцыяй на Берасьцейшчыне ў 2004 годзе.