ТБМ ПРОСІЦЬ ПАДТРЫМКІ

Валянціна Аксак, Менск

У звароце тэбээмаўцы заклікаюць усіх, каму неабыякавы лёс роднае мовы, выказаць уладным структурам, найперш старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаілу Паўлаву, свой пратэст у сувязі зь безпадстаўным высяленьнем з арандаванага офісу арганізацыі, якая бароніць моўныя правы чалавека, выступае за наданьне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай. Рашэньнем адміністрацыі Партызанскага раёну Менску ТБМ мусіць вызваліць да 4 сакавіка арандаваны афіс па вуліцы Румянцава, 13. Пасьля высяленьня арганізацыя страціць юрыдычны адрас, што дасьць чыноўнікам падставы для яе ліквідацыі.