“БЛІЗКАЕ ЗАМЕЖЖА” ЗАХАДУ

Юры Дракахруст, Прага

У артыкуле “Недэмакратычны строй караля” ён піша, што адказам Захаду антыдэмакратычнай Расеі павінна стаць няўхільнае пашырэньне НАТА і Эўразьвязу, пакуль абедзьве арганізацыі ня ўключаць у сваю арбіту ў той ці іншай форме Ўкраіну, Беларусь, Малдову, Грузію і Азэрбайджан. Зараз гэта – “блізкае замежжа” Захаду – падкрэсьлівае Ўладзімер Сокар і працягвае – у дадзены момант каля новых межаў НАТА і Эўразьвязу знаходзяцца: у цэнтры Эўропы – Беларусь, на стратэгічным паўночна-усходнім нікірунку – Малдова і Ўкраіна. Прыпыненьне працэсу пашырэньня пры бязьдзейнасьці і стоме Захаду і актыўнай дзейнасьці Крамля у гэтых трох краінах можа прывесьці да новага расколу ў рэгіёне паміж Балтыйскім і Чорным марамі – адзначаецца ў “The Wall Street Journal”.

“Гэты рэгіён гістарычна служыў уваходам у Эўропу. Зараз Беларусь і Малдова кантралююца лідэрамі савецкага гатунку і іх саюзьнікамі, якія спадзяюцца на сувязі з Крамлём як на гарантыю свайго знаходжаньня ва ўладзе”, – піша Ўладзімер Сокар. Ён мяркуе, што заходнія краіны ня могуць дазволіць, каб наўпрост на іх межах адбылося падзеньне дэмакратыі і празаходніх палітычных сілаў, як гэта адбылося ў Расеі. Расейскія падзеі сталі відавочным прэцэдэнтам для актыўнай падтрымкі на вышэйшым узроўні дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне, Малдове і Беларусі. Вынік выбараў ці рэфэрэндумаў ва ўсіх трох краінах вызначыць, ці будзе ў іх шанец уступіць у эўраатлянтычны сьвет, ці паміж гэтым сьветам і Расеяй праз усю Ўсходнюю Эўропу пройдзе “чырвоная лінія”, якая пакіне па іншы бок 60 мільёнаў эўрапэйцаў – піша Ўладзімер Сокар у часопісе “The Wall Street Journal”.