МЗС БЕЛАРУСІ НЕ КАМЭНТУЕ ІНІЦЫЯТЫВЫ БРУСЭЛЮ

Валер Каліноўскі, Менск

Адпаведна няма і афіцыйных камэнтароў гэтых крокаў Брусэлю: МЗС Беларусі будзе чакаць паведамленьняў з Эўразьвязу і толькі тады можа выступіць з заявамі ў адказ, зазначыў спадар Савіных.

Калі падчас дасьледаваньня ў ЭЗ будуць пацьверджаныя парушэньні правоў беларускіх прафсаюзаў, то Беларусь можа страціць права на спрыяльныя экспартныя тарыфы ў гандлі з Эўразьвязам, што будзе каштаваць краіне 100 мільёнаў эўра. Вывучэньне гэтага пытаньня будзе доўжыцца шэсьць месяцаў.