ПОЛЬСКІЯ ЧЫГУНАЧНІКІ ПАГРАЖАЮЦЬ РАСПАЧАЦЬ СТРАЙК

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Польскі ўрад не схацеў пагадзіцца з патрабаваньнямі прафсаюзаў чыгуначнікаў павялічыць датацыі на чыгуначны транспарт ды ад 14 сьнежня вырашыў скараціць шэраг стратных рэгіянальных спалучэньняў.

Міністэрства гаспадаркі запэўнівае, што значная дзяржаўная падтрымка чыгуначнага транспарту і захаваньне цяперашняй колькасьці супрацоўнікаў чыгункі не спрыяе канкурэнцыі ды стрымлівае разьвіцьцё гэтага сэктару.

У адказ прафсаюзы вырашылі распачаць страйк. Дэталі пратэсту трымаюцца ў сакрэце, але вядома, што цягнікі стануць спачатку ў заходняй частцы Польшчы, а пазьней страйк мае пашырыцца на ўсю краіну.