АБСЭ ПАДОЎЖЫЛА МАНДАТ СВАІХ ЧАТЫРОХ ОФІСАЎ, АЛЕ МЕНСКАГА СЯРОД ІХ НЯМА

Юры Сьвірко, Менск

Сталая рада АБСЭ на сваім чарговым паседжаньні пытаньне пра офіс арганізацыі ў Менску не разглядала.

Як паведаміў намесьнік прэсавага сакратара венскай штаб-кватэры АБСЭ Кіс Джынкс, Сталая рада ўхваліла ў чацьвер падаўжэньне мандатаў двух офісаў АБСЭ (у Ерэване й Баку) і дзьвюх місіяў (у Грузіі й Малдове).

Паводле спадара Джынкса, ёсьць верагоднасьць, што пытаньне пра офіс АБСЭ ў Менску будзе абмеркаванае праз тыдзень, у наступны чацьвер.