ВЯДОМАЯ ТЭЛЕВЯДОЎЦА ЭЛЕАНОРА ЯЗЕРСКАЯ Ў РЭАНІМАЦЫІ

Ганна Соусь, Менск

Што да прычынаў хваробы, то Мікалай Сівец кажа, што яны могуць быць розныя, аднак найчасьцей у абвастрэньні адыгрывае ролю нэрвовы стрэс. На мінулым тыдні судовая калегія Менскага гарадзкога суду прысудзіла спагнаць на карысьць старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова з былой тэлевядоўцы Элеаноры Язерскай 3 мільёны рублёў (гэта амаль 1,5 тысячы даляраў). Пасьля звальненьня зь Белдзяржтэлерадыёкампаніі спадарыня Язерская жыве на пэнсію.

У кастрычніку 2001 году ў інтэрвію журналістцы газэты “Народная воля” Марыне Коктыш Элеанора Язерская казала, што Ягор Рыбакоў ператварыў Беларускае тэлебачаньне ў руіны, а таксама нібыта спрычыніўся да сьмерці некаторых супрацоўнікаў тэлекампаніі. За гэтую публікацыю судовая калегія Менскага гарадзкога суду прыняла рашэньне спагнаць з “Народнай волі” 50 мільёнаў рублёў, а з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай па 3 мільёны рублёў кампэнсацыі за абразу гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыіі Ягора Рыбакова.