ДЭМАКРАТЫ МЕНШЧЫНЫ СПРАБУЮЦЬ ЗЬЯДНАЦЦА

Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

Удзельнікі круглага стала выказаліся ў падтрымку ўзгодненых дзеяньняў падчас парлямэнцкіх выбараў 2004 году. Паводле інфармацыі каардынатара блёку “Свабодная Беларусь” Зьмітра Бародкі, дэмакраты Меншчыны падзяляюць занепакоенасьць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ў сувязі з намерам уладаў напярэдадні выбарчай кампаніі абмежаваць дзейнасьць палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднаньняў.