ЗНОЙДЗЕНЫ СКЛАД З АТРУТАЙ ЧАСУ ДРУГОЙ УСЯСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць

Спэцыялісты, якія выехалі на месца пасьля ананімнага тэлефанаваньня ў райваенкамат, вызначылі, што вадкасьць цёмна-бурага колеру з рэзкім пахам, якая знаходзіцца ў бутэльках, — невядомая атрута. На цэтліках па-нямецку надрукаванае папярэджаньне аб небясьпецы і патрабаваньне працаваць толькі ў процігазе. Узрост бутэлек вызначаны як часу другой усясьветнай вайны.

Днямі будзе рабіцца хімічны аналіз небясьпечнай вадкасьці. Пакуль спэцыялісты ня ведаюць, для якіх мэтаў магла выкарыстоўвацца нямецкая атрута.