БАЗАВУЮ ВЕЛІЧЫНЮ ПАДВЫСІЛІ “ЗАДНІМ ЧЫСЛОМ” НА 2500 РУБЛЁЎ

Юры Сьвірко, Менск

Паводле афіцыйнага камэнтару, гэта дазволіць падвысіць зарплату, стыпэндыі й дапамогі. Але адначасова вырастуць усе дзяржаўныя мыты й зборы.

Напрыклад, за афармленьне пашпарту на пяць гадоў для выезду за мяжу раней трэба было плаціць 70 тысячаў рублёў, а цяпер давядзецца аддаць 82500 рублёў. Як чакаецца, усім, хто плаціў мыты цягам верасьня, трэба будзе даплачваць грошы.