МЗС БЕЛАРУСІ АБВЕРГНУЎ ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ ТАБЛЁІДУ SUNDAY MIRROR

Ул. Інф.

У нядзелю брытанскі таблёід Sunday Mirror надрукаваў інфармацыю пра тое, што Садам Хусэйн нібыта вядзе сакрэтныя перамовы з урадам ЗША, і што ён нібыта патрабуе, каб у абмен на дадзеныя пра сакрэтную зброю Іраку, яму забясьпечылі бесперашкодны выезд з Іраку ў Беларусь.

Паводле прэсавага сакратара МЗС Андрэя Савіных гэты артыкул належыць “да жанру ненавуковай фантастыкі”. “Камэнтаваць такія заявы папросту недарэчна,” – заявіў спадар Савіных.