АНОНС СВАБОДЫ: ПЕРАДАЧА ПРА НАТАЛЬЛЮ АРСЕНЬЕВУ

Сяргей Навумчык, Прага

20 верасьня 2003 г., паводле энцыкляпедычных слоўнікаў, спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня вялікай беларускай паэткі Натальлі Арсеньевай.

Дасьледваньне літаратурнай спадчыны паэткі – справа крытыкаў, а якой яна была ў жыцьці? Пра гэта – успаміны людзей, якія асабіста ведалі Натальню Арсеньеву – Яніны Каханоўскай і Юліі Андрусішынай (Нью-Ёрк), Данчыка (Прага), Пятра Краўчанкі (Менск).

Прагучаць фрагмэнты іннтэрвію, узятага ў Натальлі Арсеньевай ў 1962 годзе супрацоўнікам Нью-ёркскага бюро радыё Свабода Янкам Запруднікам.

У перадачы пра Натальлю Арсеньеву слухачоў чакае адкрыцьцё, пасьля якога навукоўцам магчыма давядзецца перапісваць энцыкляпедыі і падручнікі.