УКРАІНА МОЖА ЗАБЛЯКАВАЦЬ СТВАРЭНЬНЕ “ЧАЦЬВЕРКІ”

Валер Каліноўскі, Ялта

У адрозненьне ад Беларусі ў сваім стаўленьні да адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) ўкраінскі ўрад, парлямант і палітызаванае грамадзтсва падзяліліся на прыхільнікаў і праціўікаў.

У ходзе саміта СНД ў Ялце мяркуецца падпісаць тры дакументы аб фармаваньні адзнай эканамічнай прасторы Укріаны, Расеі, Беларусі і Казахстана— канцэпцыю і пагадненьне аб фармаваньні АЭП і заяву чатырох прэзыдэнтаў. Аляксандр Лукашэнка апошнім зь лідараў гэтай чацьверкі ўхваліў праект пагаднення, выпрацаваны так званай групай высокага ўзроўню, прычым з фармулёўкай «ухваліць праект, як базу для далейшых перамоваў».

Адпаведны указ ён падпісаў напярэдадні свайго візыту ў Сочы. Беларускі лідар ніколі ня быў вялікім прыхільнікам гэтак званай чацьверкі і быў фактычна вымушаны на яе пагадзіцца толькі пад уплывам У. Пуціна.

У Беларусі падрыхтоўка да ўваходжаньня краіны ў новую інтэграцыйную структуру, якое можа афроміцца заўтра, прайшло неяк малазаўважана, грамадзкую ўвагу больш прыцягвалі пытаньні стасункаў з Расеяй, канфлікт вакол увядзеньня расейскага рубля і газавых паставак.

А вось палітыкі Украіны апошнія тыдні вельмі горача спрачаюцца на гэты конт.
Напрыклад 16 верасьня дыскусія ў Вярхоўнай Радзе наконт намеру прэзыдэнта Леаніда Кучмы падпісаць дамову пра адзіную эканамічную прастору была настолькі вострай, што адразу ніяканга рашэньня дэпутаты так і не прынялі. Праціўнікі гэтай дамовы—перш за ўсё апазцыйны блёк Віктара Юшчанкі «Наша Украіна» выйшлі зь плякатам «Так
Эўразвязу! Не – АЭП!».

Віцэ-прэм’ер украінскага ўраду Мікола Азараў тлумачыў дэпутатам , што наадварот, адзіная эканамічная прастора зь Беларусяй , Расеяй і Казахстанам нібыта будзе спрыяць будучай інтэграцыі Ўкраіны ў Эўразьвяз.

Праціўнікі больш інтэнсіўнай інтэграцыі ў рамках чацьверкі бачаць пагрозу ў выкладзеных у праекце пагадненьня палажэньнях аб адзінай мытнай, эканамічнай, замежнаэканамічнай, а таксама ўзгодненай падаткавай і валютна-фінансавай палітыцы. Частка ўкраінскіх палітыкаў, пераважна з апазыцыі мяркуюць, што гэта ўсё можа істотна можа абмежаваць сувэрэнітэт кріаны.

У выніку пасьля спрэчак урад Укріаны ўхваліў канцэпцыю АЭП і праект пагадненьня з агаворкай, што Ўкраіна будзе прымаць удзел у выкананьні той часткі палажэньняў дамовы, якія не пярэчаць Канстытуцыі і іншыя міжнародным дамовам. Гэтае рашэньне было прынятае пад ціскам Вярхоўнай Рады, якая сёньня ўрэшце прыняла адпаведную заяву.

Ці не перакрэсьліць гэтая агаворка Ўкріаны інтэграцыйныя памкненьні іншых удзельнікаў чацьверкі, перш за ўсё Расеі, будзе зразумела заўтра, калі сустрэнуцца прэзыдэнты Лукашэнка, Кучма, Пуцін і Назарбаеў.