“ПІСТАЛЕТ – ГЭТА ВАШ СПАКОЙ У ДЗІКІМ ВАР’ЯЦТВЕ ВУЛІЦАЎ!”

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Мужчынскі голас, які адказаў па пададзеным у абвестцы тэлефоне, сумна зазначыў, што ахвотных запісацца ў стралковую сэкцыю пакуль што няма: відаць, віцебскія мінакі пакуль што ня лічаць вуліцы роднага гораду настолькі небясьпечнымі, каб хадзіць па іх выключна зь пісталетам напагатове.