ПАЖАР У ПАД’ЕЗЬДЗЕ ЗІНАІДЫ ГАНЧАР

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Зінаіда Ганчар зьвяртае ўвагу на тое, што ўсе тэхнічныя памяшканьні дому замкнёныя, а ключы знаходзяцца ў домаўправе. Таму яна не выключае, што гэта быў наўмысны падпал. Тым больш, што 7 верасьня як раз адзначаўся чарговы дзень нараджэньня Віктара Ганчара.

Нагадаем, былы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар быў скрадзены невядомымі амаль чатыры гады таму, 16 верасьня 1999 года.