МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ВЫНЕСЛА ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ “НАРОДНАЯ ГРАМАДА”

Альгерд Невяроўскі, Менск

Лідэр “Народнай Грамады” Мікола Статкевіч гаворыць, што фармальна міністар юстыцыі мае рацыю. Але атрымаць для партыі юрыдычны адрас у нежылым памяшканьні ў Менску амаль немагчыма. Таму кіраўніцтва “Народнай Грамады” яшчэ месяц таму папярэдзіла чыноўнікаў Мінюсту, што пераносіць юрыдычны адрас партыі ў Берасьце, дзе грамадоўцы маюць адпаведны офіс у нежылым фондзе. Тым ня менш міністар юстыцыі не зьвярнуў на гэта ўвагі.

Калі “Народнай Грамадзе” цягам году будзе вынесенае яшчэ адно папярэджаньне, то партыя можа быць ліквідаваная праз суд.