У ВІЦЕБСКУ ПРАВЯЛІ СПАБОРНІЦТВЫ ПА ХАКЕЮ НА КУБАК СТАРШЫНІ АБЛВЫКАНКАМУ

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Асабіста губэрнатар і віншаваў пераможцаў: адмысловы кубак ды каляровы тэлевізар атрымала хакейная каманда з Кіеву. Віцебская каманда заняла апошняе месца. Сваё паражэньне віцебскія хакеісты тлумачаць тым, што былі непадрыхтаваныя: ідэя правядзеньня турніру нарадзілася ўсяго два месяцы таму ды была рэалізаваная ў незвычайна сьціслы тэрмін. Хто-ніхто зь віцяблянаў зьвязвае такую пасьпешлівасьць з тым, што Аляксандар Лукашэнка ў часе свайго вядомага “разгоннага” выступу 10-га ліпеня выказаў незадавальненьне працай віцебскага губэрнатара. А той у сваю чаргу вырашыў рэабілітавацца, згадаўшы, што хакей ёсьць ўлюбёным відам спорту Аляксандра Лукашэнкі.