ІВОНКА СУРВІЛЛА: “Я АСАБІСТА АДЧУВАЮ НЯЗНОСНАЕ ПАЧУЦЬЦЁ СТРАТЫ”

Сяргей Навумчык, Прага

Сёньня, на саракавіны Васіля Быкава, пра яго гаворыць Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

(Сурвілла: ) “Між людзьмі, імёны якіх застануцца назаўсёды запісанымі залатымі літарамі ў гісторыі нашага народу, Васіль Быкаў займае адно з найбольш пачэсных месцаў. Геніяльны пісьменьнік быў таксама чулым, поўным дабрыні цудоўным чалавекам, які бясконца любіў сваю Бацькаўшчыну і праймаўся яе лёсам. І я асабіста адчуваю нязноснае пачуцьцё страты. І адначасна – вялікае пачуцьцё ўдзячнасьці за тое, што Бог даў нашаму народу Васіля Быкава і што побыт яго між намі быў доўгім і плённым”.