ВІЦЕБСКІЯ ЭНЭРГЕТЫКІ ВЫМУШАНЫЯ АДКЛЮЧАЦЬ ЭЛЕКТРЫЧНАСЬЦЬ НА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАХ

Браніслава Станкевіч, Віцебск

17 мільярдаў рублёў – гэта запазычанасьць за мінулае паўгодзьдзе, астатняе – пазыкі больш даўняга часу, нясплочаныя дагэтуль.

Паводле намесьніка генэральнага дырэктара “Віцебскэнэрга” Аркадзя Казлоўскага, за мінулыя шэсьць месяцаў энэрганадзор адключаў электрычнасьць 1600 разоў, прычым ужо цягам ліпеня 221 раз. І ўпершыню электрычнасьць адключалася ня толькі ў калгасных ды саўгасных “канторах”, але й на фэрмах. Дзякуючы добраму надвор’ю, гэта амаль ня выклікала праблемаў, бо жывёлу тут жа перавялі на кругласутачнае пашавае ўтрыманьне.