БЫКАЎ НЯ МОГ ЖЫЦЬ У КРАІНЕ, ДЗЕ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ “ЭСКАДРОНЫ СЬМЕРЦІ”

Ул. інф.

Абурэньне з нагоды гэтых паведамленьняў выказваў Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік ягонай адміністрацыі Урал Латыпаў адмыслова званіў кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Аляксандру Валошыну, каб выказаць пратэст супраць адпаведных публікацыяў. У сувязі з гэтым падаецца дарэчным прывесьці фрагмэнт інтэрвію, якое за месяц да сваёй сьмерці Васіль Быкаў даў расейскай газэце “Аргументы і факты”. Гэтае інтэрвію надрукаванае ў апошнім нумары газэты. Пісьменьнік тады казаў:

“Я вымушана жыву за мяжою. Рэжым, які стварыўся ў мяне дома, не дае мне жыць і працаваць там. Як можна жыць у краіне, дзе дзейнічаюць “эскадроны сьмерці”? Яны створаны ўрадавымі структурамі і зьнішчаюць людзей. Перш за ўсё, зразумела, зьнікаюць тыя, хто знаходзіцца ў апазыцыі да ўлады. Зразумела, сродкі масавай інфармацыі ў Расеі пра гэта гавораць скрозь зубы”.

На пытаньне , ці не спрабавала беларуская ўлада купіць яго, Васіль Быкаў адказаў:

“Не праходзіла і тыдня, каб гэтая ўлада рукамі сваіх ці расейскіх пісак не палівала мяне брудам, не кампрамэтавала, не спрабавала зьнішчыць. Таму пра якую куплю можа ісьці гаворка? Зьняволенага ў канцлягеры не купляюць – яго зьнішчаюць”.