РАДА ЭЎРОПЫ ЛІЧЫЦЬ, ШТО БЕЛАРУСЬ НЕ ДАСЯГНУЛА ЗАЎВАЖНАГА ПРАГРЭСУ Ў ДЭМАКРАТЫЗАЦЫІ ГРАМАДЗТВА

Ул. інф.

Сп. Дудэў падкрэсьліў, што закрыцьцё газэтаў і цэнзура друку ня будзе спрыяць збліжэньню Рады Эўропы і Беларусі. Разам з тым, старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы адзначыў, што арганізацыя захавае палітыку “адкрытых дзьвярэй” для тэхнічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю і будзе мацаваць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю гэтай краіны.

Варта дадаць, што ў 1998-2001 гадох Нікалае Дудэў быў амбасадарам Малдовы ў Беларусі, у 2001 годзе ён быў прызначаны кіраўніком замежнапалітычнага ведамства Малдовы.