ЖЫВАЯ МОВА: ЖУЙКА, ЖВАКА, ЖВАЧКА

Юрась Бушлякоў, Менск

Гучаць, праўда, часам галасы крытыкаў, што жуйка – слова пазычанае. Крытыкi знаходзяць жуйку ў сучасных польскiх i ўкраiнскiх слоўнiках i забываюцца пры гэтым зазiрнуць у даведнiкi жывой беларускай мовы. Назоўнiк жуйка – ад дзеяслова жаваць, дакладней, ад асновы цяперашняга часу гэтага дзеяслова – жуй-. У другой палове мiнулага стагодзьдзя жуйка была звычайным словам у Лiдзе й Слонiме, пад Клецкам i Лунiнцам, амаль скрозь у Заходняй Беларусi. У цэнтральных беларускiх гаворках на месцы жуйкi пераважала й дасюль ўжываецца жвака. У сваю чаргу жвачка – найбольш тыповая форма на ўсходзе Беларусi. І нiводны зь пералiчаных назоўнiкаў нi ў кога не пазычаны!

Нярэдка ў сёньняшняй моўнай практыцы выбiраюць менавiта жуйку, зважаючы на адметнасьць гэтага слова на фоне аднолькавага з расiйскiм назоўнiка жвачка. Тэрмiналягiчныя слоўнiкi 1990-ых падаюць прыметнiк жуйкавы – напрыклад, жуйкавая жывёла. Пра таго, хто гаворыць нудна й бяз ладу аб тым самым, скажам, што жуе жуйку. Зрэшты, ужываючы жуйку, не забываймася, што жваць (жаваць) па-беларуску можна i жваку, i жвачку. Маем пад рукою жменю беларускiх словаў – жуйка, жвака, жвачка.