“НІЯКАГА КАНФЛІКТУ НЕ АДБЫЛОСЯ, БЫЛО ПРОСТА ПАЖАДАНЬНЕ З НАШАГА БОКУ”

Натальля Судлянкова, Прага

(Клваня: ) “Пасьля таго, як чэскі бок атрымаў расклад месцаў за сталом, які нам перадалі арганізатары з расейскага боку – як на вячэру, так і на наступны дзень на абед, мы папрасілі арганізатараў з расейскага боку, каб пайшлі нам насустрач і зьмянілі расклад такім чынам, каб Вацлаў Клаўс не сядзеў за адным сталом побач з Аляксандрам Лукашэнкам ні цягам вячэры, ні цягам абеду. Расейскі бок згадзіўся пайсьці нам насустрач адразу і без усялякіх затрымак і зьмяніў расклад. Ніякага канфлікту не адбылося, было проста пажаданьне з нашага боку, якое было апэратыўна задаволенае расейскім бокам”.

Нас зацікавііла, што спрычынілася да нежаданьня Вацлава Клаўса знаходзіцца побач з Аляксандрам Лукашэнкам. Але прэсавы сакратар чэскага прэзыддэнта сказаў, што Вацлаў Клаўс не хацеў бы падрабязна спыняцца на гэтым, і патлумачыў:

(Клваня: ) “Мы ня хочам з гэтай падзеі рабіць больш, чым яна ёсьць на самой справе. Гэта было жаданьне спадара прэзыдэнта Клаўса. Нам не хацелася, каб расклад месцаў за сталамі адцягнуў увагу ад самой акцыі”.