Судзьдзя Ленінскага суду Анатоль Пракопік сёньня паведаміў, што судаводзтва прыпынена, паколькі ня можа прыбыць сакратарка адміністрацыйнай камісіі. Яе паклалі ў шпіталь разам зь дзіцём — з падазрэньнем на мэнінгіт, успышка якога сёньня хутка пашыраецца ў Горадні. Судовае паседжаньне можа адбыцца толькі калі яна выйдзе са шпіталю.
Аляксандра Мілінкевіча аштрафавалі ў ягоную адсутнасьць, нават не паведаміўшы пра паседжаньне адміністрацыйнай камісіі. Ён просіць суд скасаваць рашэньне камісіі і паўторна разгледзець справу. У сувязі з разглядам ягонай скаргі 25 траўня прыпынілі паседжаньне абласнога суду, які разглядае справу аб закрыцьці “Ратушы”. Ліквідацыі дамагаецца абласное упраўленьне юстыцыі.