Паводле папярэднiх зьвестак, да вучэньняў далучацца эпiдэмiёлягi, супрацоўнiкi розных мэдычных установаў, памежнiкi, мiлiцыянты, вайскоўцы i чыгуначнiкi. Падчас вучэньняў будзе ўведзены адмысловы плян мерапрыемстваў, якiя распрацаваныя на выпадак выяўленьня хворых на атыповую пнэўманiю, якiя трапiлi ў Берасьце па чыгунцы. Усе падрабязнасьцi гэтага пляну мэдыкi ды iншыя адмыслоўцы пакуль не афiшуюць, але кажуць, што да зьяўленьня гэтай хваробы ставяцца надзвычай сур’ёзна.
Вучэньнi найперш зьвязаныя з чыгункай, бо менавiта гэты транспарт берасьцейскiя эпiдэмiёлягi лiчаць самым небясьпечным што да зьяўленьня атыповай пнэўманii ў горадзе. У якасьцi прыкладу супрацоўнiкi цэнтру эпiдэмiялёгii й гiгiены ўзгадваюць такі факт: некалькi дзён таму зь цягнiка, што ішоў з адной з заходнiх краiнаў у Расею, быў зьняты грамадзянiн Манголii. У яго знайшлi сымптомы хваробы, падобныя на САРС, i ён быў зьмешчаны ў iнфэкцыйнае аддзяленьне абласнога шпiталю. Падчас назiраньня за хворым мэдыкi паставiлi яму iншы дыягназ. Гэты выпадак, кажуць мэдыкi, сьведчыць, што пагроза зьяўленьня атыповай пнэўманii верагодная.
На аўтамабiльных пераходах ужо некалькi тыдняў працягваюць дзейнiчаць санiтарна-кантрольныя пункты, дзе эпiдэмiёлягам таксама дапамагаюць назіраць за сытуацыяй памежнiкi й мытнiкi. Яны зьвяртаюць увагу, адкуль едуць грамадзяне, якія перасякаюць мяжу: пытаюцца, цi карыстаўся хто-небудзь з падарожнiкаў паветраным транспартам апошнiя днi; цi кантактаваў з прадстаўнiкамi краiнаў рызыкi. Вядома, усе супрацоўнiкi службаў, што дзейнiчаюць на мяжы, назiраюць за тым, як вонкава выглядаюць грамадзяне (асаблiва тыя, што скардзяцца на сваё здароўе).