У БЕЛАРУСІ РЭЗКА ВЫРАСЬЛІ ЦЭНЫ НА ПАСЛУГІ ТЭЛЕФОННАЙ СУВЯЗІ

Юры Сьвірко, Менск

Калі раней адна хвіліна размовы з Масквой з кватэрнага тэлефону паводле звычайнага тарыфу каштавала 375 рублёў, дык цяпер гэты тарыф вырас да 450 рублёў. Падаражэлі й міжгародныя размовы ўнутры Беларусі – патэлефанаваць зь Менску ў іншую вобласьць каштавала 25,4 рубля за хвіліну, а цяпер гэта каштуе 29,2 рубля.