У ЖУРНАЛІСТКІ “НАРОДНАЙ ВОЛІ” М.КОКТЫШ УЗЯЛІ ТЛУМАЧЭНЬНІ Ў ПРАКУРАТУРЫ БЕЛАРУСІ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Асабліва абурылі супрацоўніка пракуратуры цытаты пра сьледчага Івана Бранчаля, якога Міхаіл Лявонаў абвінаваціў у фальшаваньні крымінальнай справы. Іван Бранчаль з гэтым ня згодны, але тлумачыць сваю пазыцыю журналістцы ня стаў. Марына Коктыш прапанавала яму даць інтэрвію газэце, але сьледчы адмовіўся.

Нагадаем, у розны час на прафіляктычныя размовы ў пракуратуру выклікалі Марыну Коктыш, Сьвятлану Калінкіну, Ірыну Халіп ды іншых беларускіх журналістаў. На Ірыну Халіп завялі крымінальную справу, якая дагэтуль не закрытая.